Галоўная / Адно акно / Парадак падачы заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак падачы заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак падачы заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак падачы заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме
Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яе доступу:

без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым сапраўднай часткі;
з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба). Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Для атрымання унікальнага ідэнтыфікатара грамадзянін звяртаецца ў службу выдачы унікальнага ідэнтыфікатара з пісьмовай заявай (служба выдачы унікальнага ідэнтыфікатара (далей - служба выдачы) - служба "адно акно", створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама аператар ААІС і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выдачу ўнікальнага ідэнтыфікатара).

Пры звароце ў службу выдачы грамадзянін прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дае пісьмовую згоду на правядзенне зверкі названых ім звестак з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з'яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.
Работнік службы выдачы ажыццяўляе зверку звестак, указаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы унікальнага ідэнтыфікатара, з інфармацыяй аб персанальных даных і дакуменце, які сведчыць асобу, якая ўтрымліваецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з'яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.

У выдачы грамадзяніну ўнікальнага ідэнтыфікатара адмаўляецца ў выпадках:
непрадстаўлення дакумента, які засведчвае асобу, і (або) нязгоды на правядзенне зверкі звестак, указаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы унікальнага ідэнтыфікатара, у парадку, вызначаным гэтым Палажэннем;
прадастаўлення несапраўднага дакумента, які сведчыць асобу;
наяўнасці ўнікальнага ідэнтыфікатара;
выяўлення факта неадпаведнасці звестак аб грамадзяніне і дакуменце, які сведчыць асобу, пры правядзенні зверкі згодна з пунктам 7 Палажэння аб парадку атрымання унікальнага ідэнтыфікатара, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" (далей - Палажэнне).

Работнік службы выдачы пры адсутнасці абставін, указаных у пункце 8 Палажэння, ініцыюе прысваенне лагіна і фарміраванне першаснага пароля ў аўтаматычным рэжыме.

Паведамленне аб прысваенні лагіна і фарміраванні першаснага пароля выдаецца грамадзяніну работнікам службы выдачы.

ПЕРАЛІК
адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг

працэдуры

Структурны элемент пераліку*, адзінага пераліку**

Дзяржаўны орган (іншая арганізацыя), які ажыццяўляе адміністрацыйную працэдуру ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг

Па заявах грамадзян

-

-

-

-

У адносінах да суб'ектаў гаспадарання

1. Уключэнне звестак аб суб'ектах гандлю, суб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых аб'ектах, аб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтрах, рынках, інтэрнэт-крамах, формах гандлю, якія ажыццяўляюцца без выкарыстання гандлёвых аб'ектаў, у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.1 пункта 8.9 адзінага пераліку

Смаргонскі райвыканкам

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

2. Унясенне змянення ў звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь

падпункт 8.9.3 пункта 8.9 адзінага пераліку

Смаргонскі райвыканкам

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

3. Исключение сведений из Торгового реестра Республики Беларусь

подпункт 8.9.5 пункта 8.9 единого перечня

Смаргонскі райвыканкам

з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)