Галоўная / Адно акно

Адно акно


У выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 28 верасня 2018 г. № 784 створана служба «адно акно», якая з 27 лістапада 2018 г. пачала працаваць у абноўленым фармаце.

Служба "адно акно":
забяспечвае працу Смаргонскага райвыканкама па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу "адно акно";
аказвае бясплатную кансультатыўную дапамогу па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у тым ліку па адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142;
запытвае ад іншых дзяржаўных органаў і арганізацый дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забяспечвае своечасовую і якасную падрыхтоўку дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдае адміністрацыйныя рашэнні.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637 "Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" служба "адно акно" з'яўляецца адной са службаў выдачы унікальнага ідэнтыфікатара - сродкі ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг, у дачыненні да якіх заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах устаноўлена такая форма іх ажыццяўлення.
У службе «адно акно» вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца апавяшчэнне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. ·№ 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Адрас службы:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5, 1 паверх
тэл. 142, 3-76-10, 3-76-11, 3-76-12.