Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэгістрацыя шлюбу пад мелодыі “смаргонскіх найгрышаў”

08.07.2024
Рэгістрацыя шлюбу пад мелодыі “смаргонскіх найгрышаў”
 Пад мелодыі “смаргонскіх найгрышаў”, пад словы мілагучнай беларускай мовы 7 ліпеня 2022  года у аддзеле загса Смаргонскага райвыканкама зарэгістравалі  шлюб Сяргей Крывенькі і Марына Брайцава. Маладыя сталі на вясельны рушнік, абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі,  падыйшлі з паклонам да бацькоў, запалілі агонь сямейнага ачага.
У выкананні узорнага ансамбля “Гулянок” гучала народная музыка пад назвай “Традыцыйны музычна-інструментальны выканальніцкі стыль смаргонскага міжрэчча Віліі і Гальшанкі” (у народзе – смаргонскія найгрышы), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Гэта да глыбіні душы знаёмая, родная, простая музыка, пад якую танцавалі нашы дзяды і прадзеды. Нешта ўзрушваецца ў душы і ляціць у глыбіню пачуццяў. Разумееш, што гэта не проста, гэта – наша жыццё, гісторыя, духоўная спадчына. Гэта закладзена ў наш гінетычны код. 
На рэгістрацыі прысутнічала здымачная группа тэлеканала “Беларусь 3” . 23 ліпеня ў эфіры перадачы “Жывая спадчына” гледачы змогуць даведацца аб музыкальна-інструментальнай традыцыі нашага краю.
Прыемна, што традыцыйная музыка на Смаргоншчыне адраджаецца і атрымлівае новае дыханне, дазваляе дакрануцца да жывой спадчыны нашых продкаў.
Сімвалічна, што такія мерапрыемствы праходзяць у год Гістарычнай памяці і накіраваны на папулярызацыю народных традыцый, абрадаў, звычаяў,  мовы беларускага народа.
© Сморгонский районный исполнительный комитет, 2024.