Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Знешнеэканамічная дзейнасць

У студзені – снежні 2021 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 1210,7 млн. даляраў ЗША ці 140,8 % да ўзроўню студзеня-снежня 2020 г. Экспарт тавараў склаў 840,7 млн. даляраў ЗША, тэмп росту да ўзроўню студзеня – снежня 2020 г. 146,8 %. Імпарт тавараў па раёне склаў 370,0 млн. даляраў ЗША ці 128,8 % да аналагічнага ўзроўня 2020 г. Знешнегандлёвае сальда станоўчае – 470,7 млн. даляраў ЗША.
 У студзені – снежні 2021 г. суб'екты знешнеэканамічнай дзейнасці (далей –ВЭД) ажыццяўлялі знешнеэканамічны гандаль з 58 краінамі, у тым ліку экспартавалі у 52 краіны. Колькасць краін, у якія ажыццяўляўся экспарт павялічыўся на 8 (Бенін, Дамініканская Рэспубліка, Ліхтэнштэйн, Мадагаскар, Манголія, Пакістан, Тайвань, Фінляндыя).
 Больш 90,0 % экспарту тавараў прыпадае на 6 краін: Расія (удзельная вага 58,8 %), Польшча (16,8 %), Украіна (6,0 %), Літва (4,4 %), Латвія (2,0 %), Германія (2,0 %).
 На долю краін СНД прыпала 68,5 % усяго экспарту (за студзень – снежань 2020 г. – 71,3 %), у тым ліку ў Азербайджан – 0,4 %, Арменію – 0,2 %, Казахстан – 1,2 %, Кыргызстан – 0,5 %, Малдову – 0,7 %, Таджыкістан – 0,2 %, Узбекістан – 0,5 %.  Краіны далёкага замежжа (па-за СНД) – 31,5 %. Ажыццяўляліся пастаўкі ў Аўстрыю, Афганістан. Бельгію, Бенін, Балгарыю, Венгрыю, В’етнам, Вялікабрытанію, Германію, Грузію, Данію, Дамініканскую Рэспубліку, Ірак, Іран,  Іспанію, Італію, Канаду, Кітай, Латвію, Літву, Ліхтэнштэйн, Мадагаскар, Манголію, Нігерыю, Нідэрланды, Аб’едзіненыя Арабскія Эміраты, Пакістан, Польшчу, Румынію, Саудаўскую Аравію, Сербію, Славакію, Злучаныя Штаты Амерыкі, Тайвань, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Харватыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію.
 Суадносіны дыверсіфікацыі экспарту за студзень – снежань 2021 г. у раёне склаліся наступным чынам: краіны ЕАЭС – 60,7 % (63,5 %), краіны ЕС – 30,1 % (27,4 %), іншыя краіны – 9,2 % (9,1 %).
 Экспарт тавараў арганізацыямі раёна за студзень – снежань 2021 г. у Кітайскую Народную Рэспубліку склаў 128,2 тыс. даляраў ЗША або 66,2 % да ўзроўню ананагічнага перыяду мінулага года.
 У студзені – снежні 2021 г. знешнегандлёвы абарот паслуг ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 65,4 млн. даляраў ЗША або 106,0 % да ўзроўню студзеня – снежня 2020 г.
 Экспарт паслуг Смаргонскага раёна склаў 11,2 млн. даляраў ЗША ці 80,2 % да ўзроўню студзеня – снежня 2020 г., імпарт – 54,3 млн. даляраў ЗША ці 113,5 % імпарту студзеня – снежня 2020 г. Сальда адмоўнае – 43,1 млн. даляраў ЗША.
 У структуры экспарту паслуг дамінуючае становішча займаюць транспартныя паслугі. Удзельная вага транспартных паслуг складае 84,2 % ці 9,4 млн. даляраў ЗША (тэмп росту – 77,3 %), будаўнічыя паслугі – 11,4 % (1269,8 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 135,3 %), камп'ютэрныя паслугі – 0,7 % (77,2 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 119,1 %), іншыя індывідуальныя паслугі – 0,6 % (67,0 тыс. даляраў ЗША), турыстычныя – 0,6 % (64,4 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 28,2 %), паслугі ў галіне аховы здароўя – 0,1 % (15,3 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 128,6 %), дзелавыя паслугі – 2,4 % (266,6 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 51,0 %).
  








© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2022.