Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

“А грамадзянінам быць абавязаны…”

15.03.2024
“А грамадзянінам быць абавязаны…”

 “Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны, больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!” – словы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча сталі своеасаблівым дэвізам “круглага стала”, у якім прынялі ўдзел вучні нашай школы. Прысвечана мерапрыемства было дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - і праходзіла ў межах тыдня гісторыі і грамадазнаўства.
Адна з асноўных задач школы і педагогаў – фарміраваць у вучняў прававую культуру. Без свядомай павагі да правілаў паводзін, да права, законаў дзяржавы нельга стаць сапраўдным грамадзянінам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Павага да Закона – аснова юрыдычнай адказнасці асобы грамядзяніна за свае дзеянні і ўчынкі. Выхоўваць яе трэба ў дзецях з юных гадоў. Гэта задача патрабуе шмат часу і клопату дарослых – бацькоў, настаўнікаў, грамадства.

За “круглым сталом” вучні прыпомнілі гістарычныя факты – як ствараліся ў старажытнасці першыя законы. Пазней грамадства гэтыя законы стала называць Канстытуцыяй.

Мы параўноўвалі законы грамадства з правіламі паводзін вучняў у школе. Яны і выдаюцца для таго, каб іх паважалі, выконвалі, тады будзе і ў грамадстве парадак.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам права на працу, адукацыю, медыцынскую дапамогу, на карыстанне дасягненямі культуры, на адпачынак, права ўласнасці, на жыллё і іншыя. Дакумент складаецца з дзевяці разделаў, васьмі главаў і ста сарака шасці артыкулаў. Найбольш пытанняў вучні задавалі па другому раздзелу - “Асоба, грамадства, дзяржава”, дзе раскрываюцца правы, абавязкі і свабоды грамадзяніна.

Дзеці прыйшлі да высновы, што правы без абавязкаў не могуць існаваць, кожны чалавек павінен строга выконваць законы – такім чынам, мацаваць сваю Айчыну. Удзельнікі мерапрыемства нават прывялі прыклады з жыцця, якія сведчылі пра тое, як важна кожнаму быць законапаслухмяным.

Да “круглага стала” ўсе рыхтаваліся загадзя. Паліна Гурская і Павел Гіль з 6 “Б” класа прадставілі прэзентацыю. Разам з шасцікласнікамі ў мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні старэйшых класаў, яны падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прадмеце “Грамадазнаўства”, які ў школе пачынаюць вывучаць з дзявятага класса. Засяродзілі ўвагу на важнасці гэтага прадмета, бо ён практычна рыхтуе асобу да сталага самастойнага жыцця.

Мы, педагогі, цешымся сваімі выхаванцамі – юнымі асобамі, якія ўжо ў сям’і прывучаны да дысцыпліны і парадку. Гэта  азначае, што ў дзяцей закладзены асновы грамадзянскай граматы і разумення сваёй прыналежнасці да свайго народа і дзяржавы.

 Заключным акордам сустрэчы стала гульнёвая віктарына “Бацькаўшчына любая мая” і верш “Бацькаўшчына” Уладзіміра Караткевіча, які прачытала Аня Леановіч.

Автор: Расціслаў ШЧАСНЫ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кандыдат педагагічных навук, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.