Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

10-ы юбілейны канцэрт «Святло каляднай зоркі»

17.01.2024
10-ы юбілейны канцэрт «Святло каляднай зоркі»
 Кожны год у светлыя і радасныя дні святак, па благаславенню благачыннага Смаргонскай акругі, настаяцеля Праабражэнскага сабора пратаіерэя Анатоля Рэзановіча, праходзіць святочны канцэрт. Не стаў выключэннем і гэты год. 14 студзеня прайшоў 10-ы юбілейны канцэрт «Святло каляднай зоркі».

Незабыўны калядны настрой і духоўную радасць усім прысутным у зале дарылі як сольныя выканаўцы, так і ансамблі ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага». Сваім майстэрствам як заўсёды здзівілі і парадавалі ўзорныя і народныя калектывы школы мастацтваў. Святочная атмасфера, сюрпрызы, знаёмыя мелодыі і прэм'еры – гэта толькі малая частка таго, што адбывалася гэтым вечарам на сцэне. У глядзельнай зале і на сцэне было па-хатняму цёпла, светла і вельмі ўтульна.

Юбілейны канцэрт безумоўна стане адным з самых запамінальных, маштабных і грандыёзных падзей 2020 года. І доказ таму – захапленне публікі.
© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.