Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аддзел ЖКГ

Праверыць чаргу он-лайн па г. Смаргоні і Смаргонскаму р-ну 

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама

Юрыдычны адрас: г. Смаргонь, вул. Леніна, 5, каб. № 113, 114, 117.

Па стане на 1 студзеня 2022 года на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (далей - улік) у Смаргонскім райвыканкаме знаходзіцца 2417 чалавек, з іх - 1176 маладыя сем'і. 
Смаргонскім райвыканкамам вядзецца асобны спіс грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку і маюць права на прадастаўленне жылля сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (дзеці-сіраты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, малазабяспечаныя шматдзетныя сем'і і інш.). Усяго ў асобным спісе на сацыяльнае жыллё 158 чалавек. 
Акрамя таго, у Смаргонскім райвыканкаме і ў сельскіх выканаўчых камітэтах на ўліку знаходзяцца 248 шматдзетных сем'яў. 
З 15 студзеня 2022 г. у сувязі з уступленнем у сілу норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2021 г. № 375 "Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі" грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку ў сельскіх населеных пунктах, маюць права атрымаць дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве жылля не па месцы іх пастаноўкі на ўлік толькі ў выпадку такога будаўніцтва імі ў сельскіх населеных пунктах. 
Пазачарговае права атрымання дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" маюць тыя, хто стаіць на ўліку: 
шматдзетныя сем'і; 
грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы; 
грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтвы або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі; 
грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання;
 працаздольныя паўналетнія члены сям'і наймальніка жылога памяшкання па дагаворы найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць ва ўладанні і карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавора найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў дадзеным населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш (у г. Мінску - 10 кв. метраў і больш) на аднаго чалавека, які адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
 грамадзяне, звольненыя з ваеннай службы па ўзросту, стану здароўя, у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў, у тым ліку якія рэалізавалі сваё права на пастаноўку на ўлік па месцы жыхарства на працягу 6 месяцаў з дня звальнення з ваеннай службы; 
паўналетнія маладыя грамадзяне, якія з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, - па ўзгадненню адпаведна з Міністэрствам адукацыі або Міністэрствам культуры і ў адпаведнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць такое званне; 
дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўзялі шлюб, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; 
грамадзяне, якія з'яўляюцца наймальнікамі жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых ім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі як дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўзялі шлюб, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага з імі тэрміновага дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.
У Смаргонскім раёне дзяржаўная падтрымка, якая аказваецца маладым сем'ям з двума непаўналетнімі дзецьмі, уяўляе сабой субсідыю на пагашэнне працэнтаў па няльготным крэдыце, якая прадастаўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі)»  (далей - Указ № 240) у памеры стаўкі рэфінансавання, зменшанай на 2 працэнтныя пункты (пры ўмове будаўніцтва (рэканструкцыі) маладой сям'ёй індывідуальнага жылога дома). 
У г. Смаргоні актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва. У 2021 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 3 шматкватэрных жылых дамы: 49-кватэрны жылы дом па вул. Каранеўскай, 17 і 40-кватэрны жылы дом па вул. Каранеўскай, 17, будаўніцтва якіх ажыццяўлялася з дзяржаўнай падтрымкай па Указе № 240, а таксама 40-кватэрны сацыяльны жылы дом па вул. Каранеўскай, 7 для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 
У 2022 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 3 шматкватэрныя жылыя дамы: 40-кватэрны і 60-кватэрны жылыя дамы ў мікрараёне № 34 г. Смаргоні, будаўніцтва якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі па Указу № 240, а 119-кватэрны жылы дом па вул. Камсамольскай, будаўніцтва якога вядзе ААТ "Гроднажылбуд",
Больш падрабязную інфармацыю аб пастаноўцы на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, па пытанні будаўніцтве жылля і аказання дзяржаўнай падтрымкі для паляпшэння жыллёвых умоў, атрымання ў карыстання арэнднага жылля можна атрымаць па тэл. 37623 з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2022.