Галоўная / Сельсаветы / Залескі сельсавет

Залескі сельсавет

Старшыня – Грышкевіч Зянон Зянонавіч, тэл. (801592) 99502
Кіраўнік спраў –  Маркевіч Валянціна Міхайлаўна, тэл. (801592) 99501
Юрыдычны адрас: 231001, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён,
аг. Залессе, вул. Савецкая, д. 17

Пошта: zaless@zaless.by
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца старшынёй сельскага выканаўчага камітэта кожную сераду з 8.00 да 13.00 гадзін, "прамыя тэлефонныя лініі" - па суботах з 9.00 да 12.00  па тэл. (8033) 645 78 18.

Гісторыя 
          Залескі сельскі Савет утвораны 15 студзеня 1940 г. Размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Плошча Залескага сельсавета складае 111 кв. км. Мяжуе з раённым цэнтрам горадам Смаргонню. Па тэрыторыі сельсавета цячэ рака Вілія, невялікая частка сельсавета размешчана ў падножжа Крэўскай грады. Праходзяць дарогі: рэспубліканскага значэння  Мінск – Вільнюс; раённы – Смаргонь – Маладзечна, чыгунка Вільнюс – Мінск, працягласць якой 13 км па тэрыторыі сельсавета,  маецца адна чыгуначная станцыя Залессе і адзін прыпыначны пункт.
Цэнтр сельсавета – аграгарадок Залессе з насельніцтвам 940 чалавек. Вёска вядомая з 16 стагоддзя як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У палацава-паркавым ансамблі ў  Залессі ў 19 стагоддзі жыў і працаваў дзяржаўны дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. Тут ім напісаны вальсы, мазуркі, паланэзы і самае вядомае яго стварэнне – паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай».
Тэрыторыя Залескага сельсавета ўключае 23 населеных пункта.
•Амеліно – вёска
•Базары – вёска
•Байбы – вёска
•Белая – вёска
•Вялікая Мысса – вёска
•Вётхава – вёска
•Залессе – аграгарадок
•Зарудічы – вёска
•Клідзеняты – вёска
•Камунарка – вёска
•Мігули – вёска
•Міхневічы – вёска
•Міхнічы – вёска
•Мыксы – вёска
•Алянец – вёска
•Алешышкі – вёска
•Пярэбнавічы – вёска
•Перавозы – вёска
•Светач – вёска
•Свірыдавічы – вёска
•Сукневічы – вёска
•Шутавічы – вёска
•Яневічы – вёска
Насельніцтва на 1 студзеня 2023 г. – 2349 чалавек.

Прамысловасць
Сфера прамысловасці прадстаўлена філіялам № 7 «Сморгоньсілікатабетон» адкрытага акцыянернага таварыства «Краснасельскстройматэрыялы» тэл. прыёмнай дырэктара – (801592) 99759 па выпуску сілікатнай цэглы, сценавых блокаў. 
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эліс» тэл. прыёмнай дырэктара – (801592) 97764 займаецца вытворчасцю сталярных вырабаў з драўніны, выпускае высакаякасныя дзверы. 
На тэрыторыі сельсавета функцыянуюць 7 малых прыватных унітарных прадпрыемстваў розных форм уласнасці і 20 індывідуальных прадпрымальнікаў па даванні розных паслуг: дрэваапрацоўкі, гандлі, паслугі праектаванні, сакратарскія паслугі, паслугі таксі, будаўніцтва і інш.

Сельская гаспадарка
Асноўным землекарыстальнікам з'яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю «НОУ-ТИЛЛ Арганик» тэл.(801592)99992, эл.адрас: nt_organic@mail.ru
         Плошча зямель 6 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак для вырошчвання зерневых культур, бульбы і фруктовага сада складае болей 300 га.

Гандаль і паслугі
Функцыянуюць 6 прадпрыемстваў розных форм уласнасці, занятых рознічным гандлем: 
аг. Залессе – магазіны «Родны кут» тэл. (801592) 99742, «ДОРОРС» тэл. (801592) 99001,  ТАА «Еўраопт»  тэл.(801592)99740   1 магазін ІП; магазіны ў в.Шутавічы.
Малыя населеныя пункты, дзе няма стацыянарнай гандлёвай сеткі, абслугоўваюць аўтакрамы.
  У аг. Залессе маецца:
 паштовае аддзяленне сувязі тэл. (801592) 99511;
аддзялення банка №423/4143 ААБ «Беларусбанк» тэл.(801592) 99814.

Установы адукацыі
        дзяржаўная ўстанова адукацыі «Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна» тэл. прыёмнай дырэктара – (801592) 99137, 
        дзяржаўная ўстанова адукацыі «Залеская дзіцячая музычная школа мастацтваў».

Установы аховы здароўя
       Залеская амбулаторыя тэл. рэгістратуры – (801592) 99591 на 40 наведванняў у змену;
      ФАП в. Шутавічы, тэл. 45386;
      ФАП в. Вялікая Мысса.
Частка насельніцтва атрымлівае ўрачэбную дапамогу ў раённай паліклініцы ВУЗ «Смаргонская цэнтральная раённая бальніца».
Установы культуры
У аг. Залессе: 
філіял "Залескі Дом культуры" ГУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" тэл.(801592) 97566;
філіял "Раённы Дом рамёстваў" ГУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" тэл. (801592) 97567;
філіял "Залеская сельская бібліятэка" ГУК "Смаргонская раённая бібліятэка" тэл. (801592) 98521;
народны тэатр лялек «Батлейка».
Дзяржаўная гістарычна-культурная ўстанова "Музей - сядзіба М.К. Агінскага"  тэл. (801592) 4-54-84, 4-57-84.

Воінскія пахаванні і памятныя знакі
Першай сусветнай вайны: 
брацкая магіла рускіх салдат, якія загінулі ў Першую сусветную вайну,  памятны знак ахвярам газавай атакі ў Першую сусветную вайну ў аг. Залессе;
магіла А.Отхмезуры у в. Міхневічы; 
у в. Белая, в. Свірыдавічы, у Наваспаскім лесе - брацкія магілы салдат, якія загінулі ў Першую сусветную вайну;
памятны знак у памяць рускіх і германскіх салдат, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны ў в. Белая. 
Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 года: 
брацкая магіла салдат, якія загінулі пры вызваленні Смаргонскага раёна ў в. Вялікая Мысса; 
сімвалічныя помнікі і памятныя знакі ў вёсках  Клиденяты, Вялікая Мысса, Шутавічы, Залессе, Міхневічы і на месцы масавага расстрэлу яўрэяў у аг. Залессе;
памятны знак на месцы гібелі партызан атрада ім. Фрунзе Т.Ковязы і В.Козела

Культавыя будынкі
Храм Пакрыцця Прасвятой Багародзіцы ў  в. Міхневічы Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, 1866 г;
Праваслаўны храм «Царква Святога Духа». 1640г., в. Сукневічы;
Капліца Прасвятой Дзяўчыны Марыі ў сядзібе М.К.Агінскага, 1815 год;
У вёсцы Алянец маецца помнік архітэктуры 19 стагоддзя - капліца.