Электронныя звароты
Паважаны наведвальнік сайта Смаргонскага райвыканкама!
Звярнуцца ў райвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231042 г. Смаргонь, вул. Леніна, 5;
- патэлефанаваць на «гарачую лінію» для атрымання даведачна-кансультацыйнай інфармацыі, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, па тэлефоне 3-76-06 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, у выхадныя з 9.00 да 14.00.
- запісацца на прыем да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефонах 3-76-57; 3-76-06 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, выхадны – субота, нядзеля.
- выкарыстаць сэрвіс «Электронныя звароты» для напісання і адпраўкі ліста.
Сэрвіс «Электронныя звароты» з'яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнай асобы ў Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт з заявай, прапановай, скаргай у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Зварот прымаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў.
Просім вас ўважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, не будуць разгледжаны.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да электроннага звароту
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот
грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
-
прозвішча, уласнае імя, імя
па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
-
адрас месца жыхарства (месца
знаходжання) грамадзяніна;
-
выклад сутнасці звароту;
-
адрас электроннай пошты
грамадзяніна.
|
Электронны зварот юрыдычнай
асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
-
поўнае найменне юрыдычнай
асобы;
-
месца знаходжання юрыдычнай
асобы;
-
выклад сутнасці звароту;
-
прозвішча, уласнае імя, імя
па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць
звароты;
-
адрас электроннай пошты
юрыдычнай асобы.
|
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзен, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай або рускай мове;
• не выкананы патрабаванні, што прад'яўляюцца для іх падачы;
• не выкладзена сутнасць звароту;
• ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна - працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Смаргонскага раеннага выканаўчага камітэта;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі яно ўжо было разгледжана па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.