Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

Выхаванцы дзіцячага садка адзначылі Купалле

 Дзень Івана Купалы пачаўся з таго, што выхаванцы сабраліся на спартыўнай пляцоўцы. У госці да дзяцей прыйшла Кікімара, якая з задавальненнем пагуляла з імі ў рухомыя гульні: "Ручаёк", "Перанясі ваду ў вёдрах" і інш. Потым адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Асабліва весела прайшла эстафета, у якой дзеці спаборнічалі ў сіле, спрыту і вынослівасці.
Дзеці даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. А яшчэ, па традыцыі, у гэты дзень людзі аблівалі адзін аднаго вадой і скакалі праз вогнішча, тым самым чысцячы сябе ад усяго дрэннага.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць цікавасць дзяцей да гісторыі, культуры, старадаўніх звычаяў.
Выхаванцы дзіцячага садка правялі час цікава, актыўна і весела.
Дзякуючы добра арганізаванай працы педагогаў, дзеці ў летні перыяд маюць не толькі магчымасць цікава правесці час, але і ўмацаваць сваё здароўе, удзельнічаючы ў фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.
Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні".