04.09.2020

Раённая бібліятэка – дыпламант рэспубліканскага конкурсу

 Дыплом ІІІ ступені і грашовую прэмію ў памеры 30 базавых велічынь атрымала Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У намінацыі “За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы” былі прадстаўлены вынікі інавацыйнай дзейнасці – новаўвядзенні ў выглядзе ўласных інфармацыйных рэсурсаў, а дакладна - чатырох баз дадзеных, што маюць вялікі попыт рэальных і віртуальных карыстальнікаў. Дырэктар установы Святлана Афанасьева расказала, што на выдзеленую суму раённая бібліятэка набыла шматфункцыянальнае ўстройства для друку з каляровым ксераксам і сканерам.

Як сведчыць намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Зоя Варсоцкая, рэсурс дзейнічае з 2018 года, летась да базы дадзеных звярнуліся 21543 карыстальнікі, што складае 40 % ад агульнай колькасці віртуальных наведвальнікаў сайта.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.