Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.06.2020

Міністр культуры РБ наведаў Смаргоншчыну

 29 чэрвеня з рабочай паездкай на Смаргоншчыну завітаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. 
Юрый Бондар зацікавіўся выставай разгорнутай каля сцен замка і, прачытаўшы прозвішча аўтара фотаработ, з задавальненнем паведаміў, што Сяргей Гапон яго былы вучань.
Пра тое, як рухаюцца справы і ідзе асваенне капітальных укладанняў расказалі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, майстар участка ААТ “Белрэстаўрацыя” Уладзімір Вайцеховіч.
На бягучы момант на аб’екце ў Крэва працуюць 16 муляраў, якія займаюцца бутавай кладкай паўночнай сцяны замка. Тэхнагляд ажыццяўляе галоўны інжынер дзяржпрадпрыемства “УКБ Смаргонскага раёна” Мікіта Алянцэвіч.  Агульны кошт кансервацыі з рэстаўрацыяй Крэўскага замка складае 1250 тысяч рублёў плюс 750 тысяч – кошт матэрыялаў. Каля 800 тысяч рублёў выдзелена са спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 160 тысяч – фінансаванне Міністэрства культуры РБ. Наперадзе будаўнікоў чакае вялікі аб’ём работ.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.