Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.10.2020

Маленькія сардэчкі для маці

 Здаецца, зусім нядаўна пачаўся навучальны год.   І вось ужо апошнімі промнямі лагоднага сонейка развітаўся  верасень, саступіўшы месца дажджліваму кастрычніку. Але ёсць у гэтым тужлівым восеньскім суме асабліва цёплае свята — Дзень маці!
З вялікай асалодай і задавальненнем рыхтаваліся да яго навучэнцы 5 класа Залескіх ясляў-сада — сярэдняй школы. Што ж падарыць самаму блізкаму чалавеку на свеце? Безумоўна, сэрца! Маленькія сардэчкі з падзякамі за жыццё, клопат, выхаванне, пяшчоту ўпрыгожылі самаробныя паштоўкі. Сюрпрызам стала і відэапаштоўка, у якой дзеці чытаюць вершы  знакамітых паэтаў пра маці.
Усё, што ёсць у свеце цудоўнага і светлага, — гэта дзякуючы матулям. Дык няхай жа ад вашых шчырых усмешак квітнее ўвесь свет, а вашы светлыя думкі і пачуцці прынясуць дабро, спакой і спагаду ў вашы сем’і!

Наталля Сідарава,  класны кіраўнік 5 класа Залескіх ясляў-сада—сярэдняй школы.