23.02.2021

“Для Вас, мужчыны!”

 Так называлася канцэртная праграма, якую прадставілі самадзейныя артысты ў Бялкоўшчынскім Доме культуры.
Перад канцэртам таленавітая майстрыха Ірына Маеўская з Асінаўшчызны правяла майстар-клас па лозапляценні, а таксама прэзентавала выставу сваіх вырабаў. Мясцовая настаўніца Ірына Мароз прачытала аўтарскі верш да Дня абаронцаў Айчыны, расказала прысутным пра свайго бацьку - ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, паказала яго фотаздымкі і ўзнагароды.

У выкананні ўдзельнікаў гуртка эстрадных спеваў “Ностальгия” і вакальнай групы “Задоринка” гучалі песні пра каханне, пра родныя мясціны, шлягеры мінулых гадоў. Уразіла гледачоў “Дэфіле гальштукаў”, дакладней, незвычайных упрыгожанняў з гальштукаў, якія падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Кудесница”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва РЦК.