Навiны раёна

01.02.2021
 29 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа пад назвай “Вехі жыцця і творчасці”, прысвечанае 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, сцэнарыста, драматурга Івана Шамякіна. Мерапрыемства наведалі вучні 5-9 класаў ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Бібліятэкар  падрыхтавала цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Дзеці даведаліся пра першы раман Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”, напісаны з успамінаў блізкіх сяброў – удзельнікаў партызанскага руху, якія і паслужылі прататыпамі герояў.  З цікавасцю вучні слухалі пра раман “Злая зорка”, у якім раскрыты  цяжкія выпрабаванні  і пакуты беларускага народу ад Чарнобыльскай трагедыі. 
папярэдняя ...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
... наступная