Галоўная / Сельсаветы / Сінькоўскі сельсавет

Сінькоўскі сельсавет

Старшыня – Пачыкоўскі Сяргей Антонавіч, тэл. (801592) 97787
Кіраўнік спраў – Карповіч Зоя Сцяпанаўна, тэл. (801592)97786

Юрыдычны адрас: 231011, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аг. Сінькі, вул. Цэнтральная, Д. 1
Пошта: selispolkom@sinki.by

Прыем грамадзян
ПАЧЫКОЎСКІ Сяргей Антонавіч, старшыня Сінькоўскага сельскага выканаўчага камітэта, кожная серада месяца з 8. 00 да 13.00, тэл. (801592)97787, +375333730903
Папярэдні запіс на асабісты прыём вядзе кіраўнік спраў сельвыканкама Карповіч Зоя Сцяпанаўна па працоўных днях з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 па тэлефоне (801592)97786.
"Прамыя тэлефонныя лініі" праводзяцца па суботах з 9.00 да 12.00 па тэл. +375333730903
Графік прыёму грамадзян па пытаннях выканання адміністрацыйных працэдур
Карповіч Зоя Сцяпанаўна, кіраўнік спраў Сінькоўскага сельскага выканаўчага камітэта, штодня з 8 00 да 13 00, З 14 00 да 17 00, тэл. (801592)97786
Выхадны: субота, нядзеля
Сташкевіч Любоў Анатольеўна, інспектар сельвыканкама, штодня з 8 00 да 13 00, з 14 00 да 17 00, тэл. (801592)97785
Выхадны: субота, нядзеля

Адміністрацыйным і культурна-гаспадарчым цэнтрам з'яўляецца аграгарадок Сінькі з насельніцтвам у 291чалавек.
Цэнтр сельсавета – аграгарадок Сінькі размешчаны ў 12 кіламетрах на паўднёва-ўсходзе ад горада Смаргоні, у 90 кіламетрах паўночна-заходней горада Мінска.
Аграгарадок размясціўся на самай высокай кропцы Ашмянскага ўзвышша (340 м над узроўнем мора). Рэльеф для вядзення сельскай гаспадаркі складаны, але для жыцця і адпачынку лепшага месца не адшукаць.

Колькасць населеных пунктаў – 21.
Багушы-вёска
Бурчакі-вёска
Вясенняя -вёска
Гарбачы-вёска
Загор'е-вёска
Калюгі-хутар
Кеўлы-вёска
Каты-вёска
Кунава-вёска
Ласавічы-вёска
Наваспаск-вёска
Панізье-вёска
Пасынкі-вёска
Сялец-вёска
Сівіца-вёска
Сіўкі-вёска
Сінькі-аграгарадок
Суцькава-вёска
Таншчына-вёска
Цярэшкі-вёска
Цары-вёска

Насельніцтва на 01.01.2023 -1036 чалавек.

Асноўнае вытворчае прадпрыемства: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства» Сінькі", тэл. (801592)97713.
Гандаль:
крамы Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства:
Сінькі, тэл. (801592) 9 84 20;
Сівіца-тэл. (801592) 9 75 91;
 Суцькава-тэл. (801592) 4 59 20
крама Адкрытага акцыянернага таварыства "Спадчына":
Сінькі – тэл. (801592)9 05 46
Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінамі.

Паслуга:
паштовае аддзяленне Сінькі, тэл. (801592)97620
 паштовае аддзяленне Суцькава, тэл. (801592)45924

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сінькоўская сярэдняя школа", 
тэл. (801592)90140.

Установы аховы здароўя:
ФАП Сінькі, тэл. (801592)97703;
ФАП Сівіца, тэл. (801592)97702;
ФАП Суцькава, тэл. (801592)45923;
ФАП Сялец, тэл. (801592)97704.

Культура:
Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры, аддзел культуры і вольнага часу Сінькоўскі Дом культуры",
(801592) 97565
Бібліятэка філіяла "Сінькоўская сельская бібліятэка Дзяржаўная ўстанова культуры" Смаргонская раённая бібліятэка "(801592)98437
Воінскія пахаванні, памятныя знакі:
сімвалічныя помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Сінькі, в. Каты, в. Сівіца, в. Сялец, в. Суцькава;

магіла воіна-афганца П.Балыша – в. Суцькава;
магіла падпольшчыка 30 - ых гадоў В.шчаснага – в. Суцькава.

Культавыя будынкі:
- царква іконы Божай Маці "Усіх гаротных Радасць" в. Кеўлы Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, 1862 г;
- царква увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, 2005 г. Смаргонскі раён, в. Багушы, тэрыторыя манастыра;
- храм Уздзвіжання  Крыжа Гасподняга в. Наваспаск Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр, в. Багушы;
Капліца ў гонар Іаана Прадцечы Хрысціцеля Гасподняга, 1870 г.у  в. Сівіца.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 13 могілак.