Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы і агародніны ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2023 года складае 59,9 тыс. га. За 34 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 3873 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.
На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
На 1 красавіка 2023 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 37,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 22,0 тыс. галоў свіней, 252,8 тыс.галоў птушкі. За студзень-сакавік 2023 году выраблена валавой прадукцыі на суму 38,1 млн. рублёў, або 110,3 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года. Валавы надой малака склаў 23,1 тыс. тон, або 110,3 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года. Ад кожнай каровы надоена 1845 кг малака. Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 1,8 тыс. тон. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы  на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 738 грамаў. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 3,7 тыс. тон.