Прамысловасць

Прамысловасць за 2021 г.

У цэлым па раёне за студзень – снежань 2021 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 2 406,6 мільёна рублёў (далей – млн. руб.), што складае ў аб'ёме вобласці 14,2 адсотка (далей – %) (у студзені – снежні 2020 г. – 14,6 % ).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 104,9 %, у тым ліку: горнадабыўная прамысловасць – 50,0 %  (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 0,001 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); апрацоўчая прамысловасць – 104,6 % (98,6 %) забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 119,9 % (1,1 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 109,0 % (0,3 %).
На 1 студзеня 2022 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 174,0 млн. руб., удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 88,0 % (на 1 студзеня 2021 г. – 69,2 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 4,6 млн. руб. (2,6 % запасаў раёна) або 39,7 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2021 г. – 68,9 %).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 159,2 млн. руб. (91,5 % запасаў раёна) або 90,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2021 г. – 64,8 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за дванадцать месяцаў 2021 г. склаў 0,8 % (па вобласці – 4,9 %) або 17,5 млн. руб.