Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Рус
Бел
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Гродзенскі аблвыканкам
Гродзенскі аблвыканкам
Раён
Райвыканкам
Дэпутаты
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Раён
Райвыканкам
Дэпутаты
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Рус
Бел
карта сайта
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Навiны
Навiны раёна
Навiны рэгiёна
Навiны рэспублiкi
Галоўная
/
Белорусская версия
/
Навiны
ПРЭС-ЦЭНТР
10.02.2021
У Сіньках змагаюцца з цыклонам талакой
На сяле спакон веку ўсе праблемы рашаюцца талакой. Летам сабраць людзей на суботнік прасцей. А вось зімой многім тутэйшым старажылам патрабуецца дапамога. Асабліва такой снежнай зімой, як сёлета. Школьныя валанцёрскія атрады прыходзяць на дапамогу па расчыстцы падворкаў адзінокіх і нямоглых сяльчан.
05.02.2021
Дыялогавая пляцоўка ў “Цёплым доме”
Ініцыятарам гэтай сустрэчы, якая адбылася 5 лютага ў Смаргонскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” стала кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама. Абмяркоўваліся пытанні пенсійнага забеспячэння, вызначаліся патрэбы пенсіянераў у пашырэнні пераліку сацыяльных паслуг.
01.02.2021
29 студзеня адбылося літаратурнае падарожжа пад назвай “Вехі жыцця і творчасці”, прысвечанае 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння Івана Шамякіна
29 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа пад назвай “Вехі жыцця і творчасці”, прысвечанае 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, сцэнарыста, драматурга Івана Шамякіна. Мерапрыемства наведалі вучні 5-9 класаў ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Бібліятэкар падрыхтавала цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Дзеці даведаліся пра першы раман Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”, напісаны з успамінаў блізкіх сяброў – удзельнікаў партызанскага руху, якія і паслужылі прататыпамі герояў. З цікавасцю вучні слухалі пра раман “Злая зорка”, у якім раскрыты цяжкія выпрабаванні і пакуты беларускага народу ад Чарнобыльскай трагедыі.
25.01.2021
У сярэдняй школе №7 Смаргоні ў межах работы рэспубліканскай дыялогавай пляцоўкі навучэнцы 10-11 класаў разам з настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства Генуэфай Пешкур разважалі пра будучыню нашай краіны
Усе пытанні, прапанаваныя да разгляду, выклікалі ў старшакласнікаў шчырую цікавасць. Па пытанні аб шляхах партыйнага будаўніцтва і механізмах пераходу да змяшанай выбарчай сістэмы прагучала прапанова стварыць умовы для павышэння ролі палітычных партый у жыцці грамадства, а таксама ўнесці адпаведныя змены ў выбарчае заканадаўства.
20.01.2021
Наступствы святочных сустрэч
Пасля часовага зніжэння зноў у нашай краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, фіксуецца рост захворвання на каранавірус.
18.01.2021
Калядная феерыя ў Залессі
“Вечары на хутары ля Залесся” – такую назву атрымала новая праграма супрацоўнікаў і самадзейных артыстаў Залескага Дома культуры, падрыхтаваная для раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці”.
13.01.2021
Навагодні цуд
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №15 г. Смаргоні" прыняла актыўны ўдзел у штогадовай рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", адкрыццё якой стала яркім і запамінальным. З вялікім задавальненнем выхаванцы танцавалі, спявалі і гулялі ў зімовыя гульні. З вясёлым і выдатным настроем усе пакінулі залу, бо гэта было толькі пачаткам акцыі, а наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакала шмат цікавых мерапрыемстваў.
30.12.2020
Аматарскі тэатр падарыў навагоднюю казку
Цуды здараюцца не толькі ў навагоднюю ноч. У Смаргоні такім цудам стала прэм’ера казкі “Марозка” ў выкананні аматарскага тэатра. Самі самадзейныя артысты не чакалі такой колькасці гледачоў на сваім спектаклі. Новагодняя казка ішла два вечары ў раённым Цэнтры культуры. Першы вечар білеты набылі 170 чалавек, а ў другі – 190. Такі поспех натхняе аматараў тэатральнай творчасці на далейшую дзейнасць І яны падумваюць над новымі пастаноўкамі. А некаторыя беларускія пісьменнікі і драматургі гатовы падзяліцца з імі сваімі творамі.
18.12.2020
Эканоміка і мы – неразлучныя сябры!
Напэўна, некага наведаюць сумненні, ці могуць выхаванцы дзіцячага сада сябраваць з такім, на першы погляд, недзіцячым тэрмінам. Завітайце ў групу дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” і вы ўпэўніцеся ў адваротным.
09.12.2020
Чалавек сваёй справы
9 снежня - шасцідзясяты дзень нараджэння ў цудоўнага чалавека, вадзіцеля школьнага аўтобуса Сыраваткінскіх ясляў-сада - базавай школы Казіміра Францавіча Ражынскага.
папярэдняя
...
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
...
наступная
Грамадства
Нерухомасць
Афіцыйныя дакументы