Галоўная / Сельсаветы / Каранёўскі сельсавет

Каранёўскі сельсавет

Старшыня – Гаспадарова Святлана Сяргееўна, тэл. +3751592 42795, маб. 80297855040.
Кіраўнік справамі – Шыш Святлана Леанідаўна, тэл. +3751592 44670.
Інспектар – Семко Вольга Аляксандраўна, тэл. +3751592 42530.
Электронная пошта: selispolkom@koreni.by

Рэжым працы і прыёму грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца з 8.00 да 17.00;
серада з 8.00 да 20.00.
Перапынак на абед: ад 13.00 да 14.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Электронныя звароты падаюцца толькі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для грамадзян бясплатны.

«Прамыя тэлефонныя лініі» праводзяцца 1 раз у квартал (першая серада студзеня, красавіка, ліпеня, кастрычніка) з 12.00 да 13.00 па тэлефонах: +3751592 42795, 80297855040.

Пастаянна дзеючы орган, які забяспечвае арганізацыю работы на тэрыторыі сельсавета, – Каранёўскі сельскі выканаўчы камітэт.
Прадстаўнічым дзяржаўным органам на тэрыторыі сельсавета і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання з'яўляецца Каранёўскі сельскі Савет дэпутатаў.
Каранёўскі сельсавет утвораны ў 1940 годзе, размешчаны ў заходняй частцы Смаргонскага раёна. Плошча сельсавета складае 17396,31 га.
Цэнтральным населеным пунктам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Асінаўшчызна, размешчаны за 6 кіламетраў ад горада Смаргоні.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
• Аславяняты - вёска
• Белевічы - вёска
• Бялкоўшчына – аграгарадок
• Бяразнякі - вёска
• Васілевічы - вёска
• Васюкі - вёска
• Гауці - вёска
• Глінна - вёска
• Галяшонкі - вёска
• Зацішша - вёска
• Караваі - вёска
• Карані - вёска
• Краснае - вёска
• Кулакова - вёска
• Ляўкі - вёска
• Лісічына - вёска
• Лубянка - вёска
• Мацюляны - вёска
• Навінка – вёска
• Арэхаўка - вёска
• Асінаўка – вёска
• Асінаўшчызна – аграгарадок
• Перавессе - вёска
• Пагарэльшчына - вёска
• Падзялёная – вёска
• Панара - вёска
• Рыбакі - вёска
• Сазоны - вёска
• Святляны - вёска
• Слабсны - вёска
• Смалярня - вёска
Студзянец - вёска
• Стымоні - вёска
• Талмуцішкі - вёска
• Татаршчына – вёска
• Харукава - вёска
• Хвецавічы - вёска
• Хадакі - вёска
• Хацені - вёска
• Шаматова - вёска
• Яжгі – вёска

Насельніцтва Каранеўскага сельсавета на 1 студзеня 2024 г. – 2122 чалавекі.

Арганізацыі
Вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас Смаргонскі», тэл. +3751592 97583.
Смаргонскае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас», тэл. +3751592 90593.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 8 фермерскіх гаспадарак.

Гандлёвае абслугоўванне
На тэрыторыі сельсавета ў аграгарадках Асінаўшчызна і Бялкоўшчына ажыццяўляюць продаж змешаных тавараў дзве крамы Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і дзве крамы адкрытага акцыянернага таварыства «Спадчына». Рэалізацыя змешаных тавараў таксама ажыццяўляецца ў паштовым аддзяленні ў аг. Бялкоўшчына.
Аддаленыя населеныя пункты не менш як два разы на тыдзень абслугоўваюцца ўнітарным прыватным гандлёвым прадпрыемствам «АнаВір», таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль» і прыватным унітарным прадпрыемствам «Зянкевіч».

Сфера паслуг
Да паслуг насельніцтва аддзяленне сувязі ў аг. Бялкоўшчына (тэл. +3751592 99435), дамы сумеснага самастойнага пражывання ў аг. Бялкоўшчына (тэл. +3751592 99420), в. Мацюляны (тэл. +3751592 98551).

Установа адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Асінаўшчызненская пачатковая школа» (тэл. +3751592 90121).

Установы аховы здароўя
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва сельсавета ажыццяўляецца фельчарска-акушэрскім пунктам аг. Бялкоўшчына (тэл. +3751592 99430), Каранёўскай (тэл. +3751592 42493), Сольскай (тэл. +3751592 91264) амбулаторыямі, а таксама рухомым фельчарска-акушэрскім пунктам установы аховы здароўя «Смаргонская цэнтральная раённая бальніца».

Установы культуры
філіял «Бялкоўшчынскі Дом культуры» (тэл. +3751592 90639);
філіял «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка» (тэл. +3751592 98611);
філіял «Асінаўшчызненская сельская бібліятэка» (тэл.+3751592 98610).

Культавыя будынкі
Касцёл Праабражэння Гасподняга ў в. Аславеняты Смаргонскага раёна Гродзенскай епархіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь;
царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Святляны Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.