Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.01.2021

Ведай свой край

Як вядома, летась мы адзначалі 80-годдзе Смаргонскага раёна. З гэтай нагоды газета абвясціла конкурс. Пытанні былі няпростыя. Той, хто ўдзельнічаў, напэўна, не адзін дзень пасядзеў у бібліятэцы. Сусветная павуціна, мы ўпэўнены, не валодала поўнай інфармацыяй. Правільныя і найбольш поўныя адказы нам даслала Лючыя Страшкевіч, вучаніца 6 “А” класа СШ №7. Яна і стала пераможцай нашага конкурсу. А вось правільныя адказы на пытанні нашай віктарыны. Першапачатковая назва населенага пункта Арэхаўка – Нараты. Башко Іосіф Станіслававіч – вядомы ваенны лётчык, удзельнік Першай сусветнай вайны, геогіеўскі кавалер, камандзір карабля “Ілья Мурамец”. У міжваенны час ён жыў у Міхневічах, а яго брат служыў у Свята-Пакроўскай царкве. Надзея Аляксандраўна Кавяза – першая трактарыстка Смаргонскага раёна. Нарадзілася ў Хаўстах. Вучылася ў школе механізацыі ў Клімавічах. Рожка Эдвард Пятровіч – Герой Сацыялістычнай Працы. Адзіны на Смаргоншчыне чалавек, які меў такое высокае званне (атрымаў яго ў 1976 годзе). Мікалай Рыгоравіч Невяровіч – аўтар уласнай тэхналогіі пабудовы жылля з гліны і дрэва. Стацкі саветнік, капітан у адстаўцы, добра вядомы за межамі краіны. Смаргонская вуліца Танкістаў раней называлася Скамарохавая, Мядзведжая. Першы ў Беларусі народны цымбальны аркестр быў арганізаваны ў 1948 годзе, а яго першым кіраўніком з’яўляўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга. Рэчка, якая працякае каля лесу з магічнай назвай  “Божы Дар”, называецца Гервятка. Ганаровы грамадзянін Смаргоні, аўтар радкоў “Твае сляды ў стагоддзях засталіся, Змагла прайсці праз буры і агонь” – Мар’ян Дукса. Уладзімір  Васільевіч Церабун – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, скульптар, графік, мастак. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР, Ганаровы грамадзянін Смаргоні. Шчыра віншуем нашу пераможцу!