Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.10.2020

Усмешкай матулі сагрэты

 Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” вырашылі зрабіць для сваіх матуль свята. Для гэтага быў цэлы тыдзень. Штогод дзеці ладзілі канцэртныя праграмы, сумесныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы. У сучасных умовах дадзены фармат правядзення Тыдня маці нельга было ажыццявіць. Але выйсце было знойдзена. Навучэнцы загадзя павіншавалі сваіх мам дома, знялі відэа, а затым відэаролікі былі размешчаны на сайце ўстановы. Для тых, хто хацеў падрыхтаваць неверагоднае віншаванне для сваіх любых матуль, быў арганізаваны сэлфі-квэст “#лайк_маме”. Дзеці падрыхтавалі фотаздымкі са сваімі матулямі і размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках Instagram, “Вконтакте”. 14 кастрычніка ўсе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у абласной SMS-хвалі “За ўсё табе дзякую, мама!”, якая была арганізавана па ініцыятыве дэпутатаў Гродзенскага абласнога Моладзевага парламента. Навучэнцы нашай установы з радасцю выкарысталі магчымасць і адправілі віншавальныя паведамленні сваім матулям праз розныя мэссэнджэры і сацыяльныя сеткі. На працягу тыдня ўсмешкай матулі былі сагрэты ўсе без выключэння навучэнцы нашай установы адукацыі, а іх матулі атрымалі падцвярджэнне шчырай і бязмежнай любові ад сваіх дзетак. Таццяна ШАЎЦОВА, педагог-арганізатар дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа”.