Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

12 кастрычніка 2020

Сям'я Салавей – пераможца футбольнага спаборніцтва

 10 кастрычніка ў Мінску праходзіў фінальны этап футбольнага спаборніцтва “Тата, мама, я - футбольная сям'я”. І сям'я вучаніцы Сняжаны Салавей на чале з татам Канстанцінам Мікалаевічам, прафесійным ваенным, ужо не першы раз змагалася з самымі сур'ёзнымі сапернікамі з розных куточкаў нашай краіны. Вынік - першае месца!
Праект Беларускай федэрацыі футбола “Тата, мама, я - футбольная сям'я” заваяваў адну з галоўных узнагарод УЕФА ў сферы масавага футбола, абышоўшы ў конкурсе 26 канкурэнтаў. Упершыню турнір прайшоў у 2016 годзе, і ў ім удзельнічалі 56 сямей. Сёлета іх таксама было больш за 50.
Сёння першакласніца Сняжана прынесла ў клас чэмпіёнскі кубак. Хлопчыкі з недаверам пыталіся:
- Ты гуляеш у футбол? Хто цябе навучыў?
А дзяўчынка таямніча ўсміхнулася і адказала:
У маёй сям' і ў футбол гуляюць усе: тата, мама, Ліза, Карына, Аляксей, Мацвей і я, самая малодшая!
Сем “Я”- сапраўдная футбольная сям'я!
Таццяна МУСКАЯ,

настаўніца пачатковых класаў СШ №5.