Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.10.2020

Дзе і як зрабіць экспрэс-тэст

 Спецыялісты раяць рабіць экспрэс-тэст на каранавірус у тым выпадку, калі ў вас абгрунтаванае падазрэнне, што вы інфіцыраваны. Экспрэс-тэсты дазваляюць вызначыць фазу хваробы. Наяўнасць у крыві імунаглабулінаў класа М сведчыць аб актыўным інфекцыйным працэсе, што значыць - у чалавека каранавірус. Прысутнсць імунаглабулінаў класа G азначае, што пацыент ужо сустракаўся з вірусам і мае да яго імунітэт. Калі ў крыві ёсць і тыя, і другія (імунаглабуліны М і G), азначае, што чалавек ідзе на папраўку. У Смаргонскім раёне экспрэс-тэсціраванне можна зрабіць на платнай аснове. Для гэтага неабходна звярнуцца ў кабінет №33 раённай паліклінікі, дзе вас запішуць і назначаць дату. Асаблівай чаргі няма, таму звычайна ўсе жадаючыя, а іх бывае 5 - 8 чалавек, праз дзень-два могуць здаць кроў на выяўленне вірусу. Таксама можна запісацца, патэлефанаваўшы па нумары 4-84-29. Аплаціць паслугу можна альбо ў касе філіяла банка, што ў мікрараёне Карані, або ў бухгалтэрыі цэнтральнай раённай бальніцы. Кошт – 18 рублёў 97 капеек. Забор крыві робіцца ў памяшканні старой лабараторыі на тэрыторыі ЦРБ з 8.00 да 11.00. Даведацца пра вынікі можна на наступны дзень. Калі тэст станоўчы, неабходна выклікаць на дом урача. Ала КЛЕМЯНОК.