Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.12.2020

Чалавек сваёй справы

 9 снежня - шасцідзясяты дзень нараджэння ў цудоўнага чалавека, вадзіцеля школьнага аўтобуса Сыраваткінскіх ясляў-сада - базавай школы Казіміра Францавіча Ражынскага. За яго плячамі вялікі вадзіцельскі вопыт. Пасля заканчэння Ашмянскай аўташколы Казімір Францавіч працаваў у калгасе шафёрам. Затым была служба ў арміі – і там ён таксама за рулём аўтамабіля. Пасля арміі зноў пайшоў працаваць у калгас: адразу шафёрам, затым рабочым. У 2003 годзе школе аддзел адукацыі Смаргонскага райвыканкама выдзеліў аўтобус для падвозу дзяцей у навучальную ўстанову. Тагачасны дырэктар Сяргей Віктаравіч Жук, ведаючы Казіміра Францавіча як адказнага і сур’ёзнага чалавека, прапанаваў яму пайсці працаваць вадзіцелем. І вось ужо больш сямнаццаці гадоў Казімір Ражынскі кожную раніцу збірае настаўнікаў, дзяцей,  выхаванцаў дзіцячага садка і падвозіць усіх да школы. Ён вельмі адказна ставіцца да сваёй працы, любіць тэхніку, высокапрафесіянальна выконвае свае абавязкі. У аўтобусе заўсёды чыста, цёпла і ўтульна. А калі здараюцца непаладкі – стараецца сам ва ўсім разабрацца. Гэта сапраўды чалавек сваёй справы. Сціплага чалавека з прыветлівай усмешкай на твары ведаюць не толькі жыхары нашай мясцовасці. Абласныя алімпіяды, спартыўныя спаборніцтвы, турзлёты, розныя конкурсы і нарады – на гэтыя мерапрыемствы ўдзельнікаў вельмі часта падвозіць аўтобусам Казімір Францавіч. А колькі цікавых і прыгожых мясцін наведалі мы, выязджаючы з нашым вадзіцелем на экскурсіі за межы раёна і вобласці  з дзецьмі і з настаўнікамі! Казімір Францавіч - уважлівы суразмоўца і дарадчык, добры сем’янін, клапатлівы бацька і дзядуля. Гэта ветлівы, шчыры і добрасумленны чалавек, у якога ёсць чаму павучыцца. Людміла РАМАНОЎСКАЯ, настаўнік рускай мовы і літаратуры Сыраваткінскіх ясляў-сада - базавай школы.