Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
12 июля 2017

З думай пра Беларусь

 
10 ліпеня Смаргонская раённая бібліятэка ў чарговы раз прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”, якая стартавала ў 2016 годзе.       
Літаратурная гадзіна “З думай пра Беларусь” ладзілася з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. На мерапрыемства былі запрошаны дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Дурэйка З.А., загадчык аддзела абслугоўвання Мялюк Т.Г. і навучэнцы школ горада, якія працуюць ў вытворчых брыгадах ў вольны ад вучобы час.
Вядучая мерапрыемства Лаўранкова Н.У. расказала аб асноўных этапах творчага жыцця нашых нацыянальных песняроў – Я. Коласа і Я. Купалы, а госці мерапрыемства разам чыталі найбольш вядомыя вершы класікаў беларускай літаратуры: “Роднае слова”, “Мой край”, “А хто там ідзе?” і іншыя.