Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
14 мая 2018

У Смаргоні ўзнялі дзяржаўны сцяг

 На другім тыдні мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Падчас свята па ўсёй краіне ўздымаюцца сцягі, як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту. Сцяг быў узняты і ў Смаргоні, каля райвыканкама. На плошчы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. 

З віншаваннем выступіў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён адзначыў, што дзяржаўныя герб і сцяг з’яўляюцца сімваламі свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый. У гэтых сімвалах закладзены глыбокі гістарычны і палітычны сэнс, які адлюстроўвае мінулае, сучаснае і будучае нашай суверэннай дзяржавы, духоўныя прыярытэты беларускага народа, яго памкненні і мэты. 

З нагоды свята да прысутных звярнуліся з прамовамі намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аксана Мінкоўская і юныя жыхары Смаргоні. 

У выкананні работнікаў культуры і дзіцячага хору прагучалі патрыятычныя песні, былі выкананы кампазіцыі з чырвонымі і зялёнымі стужкамі на плошчы перад прыступкамі райвыканкама. 
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.