12 июля 2017
9 ліпеня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” праводзіў традыцыйнае літаратурна-музычнае свята ў аграгарадку Ракаўцы “Прывітанне, зямляк!”
9 ліпеня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” праводзіў традыцыйнае літаратурна-музычнае свята ў аграгарадку Ракаўцы “Прывітанне, зямляк!”. Халоднае надвор’е не сапсавала настрой гледачам і артыстам. Да ўвагі прысутных была аформлена выстава народных вырабаў мясцовых майстроў. Для вяскоўцаў гучалі словы падзякі і віншаванні. Па традыцыі быў адзначаны самы маленькі і самы старэйшы жыхар вёскі. Самадзейныя артысты падрыхтавалі музычныя нумары. Дзеці таксама парадавалі гледачоў сваімі вершамі, песнямі і нават ўсходнімі танцамі. Падарункам для ўсіх было выступленне вакальнай групы прыгожых дзяўчат з Вілейскага раёна.