Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
4 декабря 2018

233 унікальныя прадметы прадстаўлены на выставе ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі

 У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыта выстава “Выратаваныя скарбы”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены праект, над якім больш за месяц працавалі музейныя работнікі.
233 унікальныя прадметы, большую частку якіх складаюць іконы, ўдалося захаваць у калекцыі мясцовага музея дзякуючы супрацоўнікам пагранічнай і мытнай службаў. Яны перашкодзілі вывезці гэтыя каштоўныя рэчы за межы Беларусі.
У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль, вядомы беларускі скульптар, ураджэнец Смаргоні Уладзімір Церабун, былы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Шмыга, некаторыя настаўнікі, работнікі культуры, вучні СШ№1.

Аб унікальных рэчах, якія датаваны мінулымі стагоддзямі, наведвальнікам выставы падрабязна расказаў галоўны захавальнік музейнага фонду Павел Картавік.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.