Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
25 июня 2018

22 чэрвеня ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі” адбыўся вечар сустрэча “Запрашаем на вячоркі”

 22 чэрвеня ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі” адбыўся вечар сустрэча “Запрашаем на вячоркі”.
На мерапрыемстве ішла гаворка пра шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю беларускай кухні, а таксама пра беларускія звычаі і абрады. Для гасцей гучалі прыказкі і прымаўкі пра хлеб, бульбу, і вершы Якуба Коласа аб беларускім застоллі. Напрыканцы вечарыны ўдзельнікам давялося пакаштаваць смачныя беларускія нацыянальныя стравы – бліны, верашчаку, крупяную кашу са смажаным салам.