Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-16-16
Факс: (8-01592) 3-13-53
20 апреля 2017

19 красавіка філіял “Гарадская бібліятэка № 3” працягнула добрую традыцыю і прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму

 19 красавіка філіял “Гарадская бібліятэка №3” працягнула добрую традыцыю і прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму. 
На мерапрыемства былі запрошаны: загадчык аддзела паштовай сувязі Грывіцкая М.К., настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Карэнка С.М.; дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі Дурэйка З.А.; намеснік дырэктара Смаргонскага раённага цэнтра культуры” Яблакава А.А., а таксама вучні 7 “Б” класа СШ №1.
Вядучыя расказалі аб гісторыі выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш славуты першадрукар Францыск Скарына. Запрошаныя госці зачыталі ўрыўкі з усім вядомай прадмовы да Бібліі і з прадмовы да “Кнігі Юдзіф”. Скарынаўскія прытчы карысныя для ўсіх: мудраму і невуку, багатаму і беднаму, маладому і старому.
Юнакі і дзяўчаты прачыталі вершы беларускіх паэтаў: П. Броўкі, Н. Гілевіча, А. Дудара, М. Пазнякова, прысвечаныя Ф. Скарыну. На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася прэзентацыя, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Францыска Скарыны. А ў інтэрактыўнай віктарыне “Кніга – каштоўны скарб чалавека” паказалі свае веды і дарослыя, і дзеці.
Цікавасць прысутных выклікала кніжная выстава пад назвай “Кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына”.