Рус
Смаргонская ўрачыстая
Муз. А. Ляха сл. М. Дуксы
З глыбінь вякоў у клопаце будзённым
Дайшла да нас і Бог цябе сцярог
На скрыжаванні ўсіх вятроў сцюдзёных,
На скрыжаванні ўсіх зямных дарог.
Прыпеў.
Табе расці, квітнець і красавацца,
Наш горад, будзь заўсёды маладым.
А нам тут жыць і вечна заставацца
Шчаслівымі у горадзе сваім.
А лёс цябе і песціў і лагодзіў,
Хоць над табой не раз гуляў агонь.
Стаіш пад небам цэлых пяць стагоддзяў,
Любімая, цудоўная Смаргонь.
Прыпеў.
І ты была заўсёды шматгалосай,
І роднай, і жаданай для людзей –
На скрыжаванні чалавечых лёсаў,
На скрыжаванні радасных надзей.
Прыпеў.
І самы добры, і гасцінны самы
Заўсёды быў і будзе твой народ.
Твае усе расчыненыя брамы
На поўдзень, поўнач, захад і усход.
Прыпеў.