|
Смаргонская ўрачыстая
Муз. А. Ляха сл. М. Дуксы
З глыбінь вякоў у клопаце будзённым Дайшла да нас і Бог цябе сцярог На скрыжаванні ўсіх вятроў сцюдзёных, На скрыжаванні ўсіх зямных дарог.
Прыпеў.
Табе расці, квітнець і красавацца, Наш горад, будзь заўсёды маладым. А нам тут жыць і вечна заставацца Шчаслівымі у горадзе сваім.
А лёс цябе і песціў і лагодзіў, Хоць над табой не раз гуляў агонь. Стаіш пад небам цэлых пяць стагоддзяў, Любімая, цудоўная Смаргонь.
Прыпеў.
І ты была заўсёды шматгалосай, І роднай, і жаданай для людзей – На скрыжаванні чалавечых лёсаў, На скрыжаванні радасных надзей.
Прыпеў.
І самы добры, і гасцінны самы Заўсёды быў і будзе твой народ. Твае усе расчыненыя брамы На поўдзень, поўнач, захад і усход.
Прыпеў.
|