Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым

17.09.2024
16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым
16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым. З нагоды 65-гадовага юбілея пісьменніка прайшло мерапрыемства “Да мяне прытулілася слова”у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”. З пачуццём асабліва трапяткой любові творца расказаў прысутным пра сваю малую радзіму – вёску ГараніСмаргонскага раёна, шчыра падзяліўся ўспамінамі пра дзіцячыя гады.
З асноўнымі вехамі яго творчай дзейнасці пазнаёмілі вядучыя Дурэйка З.А. і Мястоўская В.А.. Гучалі віншаванні юбіляру, а ён з удзячнасцю чытаў свае лірычныя навэлы, вершы, якія заварожваюць вобразнасцю, жывым родным словам.Музычныя нумары вучаніц ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”Кіры Чэкун і Ксеніі Махнач задалі добры насторой прысутным.  
© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.