Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016
Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы і агародніны ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2021 года складае 60,0 тыс. га. За 29 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 2898 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. 
Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.
На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
На 01.01.2021 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 33,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы,  21,5 тыс. галоў свіней, 287,7 тыс.галоў птушкі. За 2020 год выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 129,0 млн. рублёў, або 109,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2019 года. За 2020 год валавы надой малака склаў 71,8 тыс. тон, або 109,7 працэнта да адпаведнага перыяду 2019 года. Ад кожнай каровы надоена 6203 кг малака. Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 10,0 працэнта у агульнай вытворчасці валавой прадукцыі. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы  на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 689 грамаў. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 14,2 тыс. тон, або 102,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.
Збор зерня ў вазе пасля даапрацоўкі складае 77,8 тыс.тон, або 147,2 працэнта да 2019 году. Ураджайнасць з 1 га складае 41,5 ц/га, што больш мінулага года на 13,1 ц/га. Масласемя рапсу сабралі звыш 6,8 тыс.тон, або 174,2 працэнта да 2019 году. Ураджайнасць склала 32,0 ц/га. Цукровых буракоў накапалі больш за 43,9 тыс.тон.
Назапасілі травяных кармоў на зімне-стойлавы перыяд з разліку на адну умоўную галаву у колькасці 28,9 ц.к.а. (29,0 у 2019 годзе), гэта дазволіць забяспечыть буйную рагатую жывелу сельскагаспадарчых арганізацый кармамі да наступнага ураджаю.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://smorgon.grodno-region.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Смаргонскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА