Афіцыйны сайт

Знешнеэканамічная дзейнасць

У студзені – верасні 2020 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 603,1 млн. даляраў ЗША ці 102,7 % да ўзроўню студзеня –  верасня 2019 г. Экспарт тавараў склаў 406,6 млн. даляраў ЗША, тэмп росту да ўзроўню студзеня – верасня 2019 г. 116,4 %. Імпарт тавараў па раёне склаў 196,4 млн. даляраў ЗША ці 82,6 % да ўзроўню студзеня – верасня 2019 г. Знешнегандлёвае сальда станоўчае – 210,3 млн. даляраў ЗША.
 У студзені – верасні 2020 г. 56 суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці (з іх 48 экспарцёраў), у студзені –  верасні 2019 г.  57 суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці (з іх 47 экспарцёраў) ажыццяўлялі знешнеэканамічную гандаль з 60 краінамі, у тым ліку экспартавалі у 47 краін, у студзені – верасні 2019  г. адпаведна – з 61 краінай (у тым ліку экспарт у 43 краіны).
 Больш 92,4 % экспарту тавараў прыпадае на 5 краін: Расія (удзельная вага 61,1 %), Польшча (18,2 %), Украіна (6,6 %), Літвы (4,2 %), Румынія (2,3 %).
 На долю краін СНД прыпала 70,7 % усяго экспарту (за студзень –  верасень 2019 г. – 69,2 %), у тым ліку ў Азербайджан – 0,4 %, Арменію – 0,3 %, Малдову – 0,8 %, Казахстан – 1,1 %, Кыргызстан – 0,2 %, Таджыкістан – 0,08 %, Туркменістан – 0,02 %. Краіны далёкага замежжа (па-за СНД) – 29,3 %, за студень – верасень 2019 г. – 30,8 % , зніжэння на 1,5 п.п. Ажыццяўляліся пастаўкі ў Аўстрыю, Афганістан, Бельгію, Балгарыю, Венгрыю, Вялікабрытанія, В’етнам, Германію, Грузію, Ірак, Данію, Егіпет, Зімбабвэ, Ірак, Іран,  Іспанію, Італію, Канаду, Кітай, Латвію, Ліван, Нідэрланды, Нігерыю, ААЭ, Румынію, Саудаўскую Аравію, Сербію, Самалі, Славакію, Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыю, Харвытыю, Чэхію, Швейцарыю,Эстонію.
 Суадносіны дыверсіфікацыі экспарту за студзень – верасень 2019 г. у раёне склалася наступным чынам: краіны ЕАЭС – 62,7 %, краіны ЕС – 28,3 %, іншыя краіны – 9,0 %; экспарту без уліку аб'ёмаў арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання: краіны ЕАЭС – 66,6 %, краіны ЕС – 28,6 % (сума экспарту ў краіны ЕС склала 114,2 млн. даляраў ЗША пры даведзеным гадавым заданні 148,0 млн. даляраў ЗША, іншыя краіны – 4,8 % (рэкамендаванае Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь суадносіны – ЕАЭС 33,2: ЕС 33,3: іншыя 33,4).
 Экспарт тавараў без уліку аб'ёмаў арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, нафты і нафтапрадуктаў за студзень – верасень 2019 г. склаў 399,8 млн.. даляраў ЗША або 117,3 % да ўзроўню мінулага года, удзельная вага ў вобласці - 31,8 % .
 Аналіз таварнай структуры экспарту паказвае, што найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце раёна маюць наступныя экспартныя пазіцыі: пліты драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя (ДСП, ЛДСП, МДФ, ХДФ, ламінаваныя падлогавыя пакрыцця) 34,7 % усяго экспарту, макуха – 23,4 %, масла раслінныя – 28,0 %, пліты, лісты, плёнка і паласы або стужкі з пластмас – 4,1 %, трактары – 1,0 %.
 Найбольшая ўдзельная вага ў экспарце Смаргонскага раёна займаюць арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.
 Імпарт тавараў без уліку аб'ёмаў арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, за студзень – верасень 2020 г. склаў 195,1 млн.. даляраў ЗША або 82,7 % да ўзроўню студзеня – верасня 2019 г.
 Сальда знешняга гандлю таварамі без уліку арганізацый, падпарадкаваных органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў, станоўчае ў памеры – 204,6 млн. даляраў ЗША.
 Выкананне Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай»:
 экспарт тавараў арганізацыямі раёна ў студзені – верасні 2020 г. у Кітайскую Народную Рэспубліку склаў 191,0 тыс. даляраў ЗША, імпарт – 1311,8 тыс. даляраў ЗША, знешнегандлёвы тавараабарот – 1502,8 тыс. даляраў ЗША.
 У студзені – верасні 2020 г. знешнегандлёвы абарот паслуг ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 44,9 млн. даляраў ЗША або 114,9 % да ўзроўню студзеня – верасня 2019 г.
 Экспарт паслуг Смаргонскага раёна без уліку экспарту арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, склаў 9,91 млн. даляраў ЗША ці 119,1 % да ўзроўню студзеня – верасня 2019 г., імпарт –34,9 млн. даляраў ЗША ці 113,7 % імпарту студзеня – верасня 2019 г. Сальда адмоўнае – 25,0 млн. даляраў ЗША.
 У структуры экспарту паслуг без уліку экспарту арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, дамінуючае становішча займаюць транспартныя (84,8 % ці 8,4 млн. даляраў ЗША і будаўнічыя паслугі (9,1 % ці 902,6 тыс. даляраў ЗША) . Удзельная вага дзелавых паслуг –3,2 % (312,5 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 81,9 %), турыстычныя – 2,3 % (224,3 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 75,9 %) , кампутарныя паслугі – 0,5 % (47,5 тыс.даляраў ЗША, тэмп росту павялічыўся ў 4,4 разы), паслугі ў галіне аховы здароўя – 0,08 % (8,1 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 58,3 %). Паслугі без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, у студзені – верасні 2020 г. ажыццяўляліся для рэзідэнтаў 21 краіны свету.
 Экспарт паслуг без уліку экспарту арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, павялічын у наступныя краіны СНД: Расійскую Федэрацыю (тэмп росту – 160,2 %), Казахстан (тэмп росту павялічыўся ў 22 разы), Краіны ЕС: Літву (тэмп росту павялічыўся ў 1,3 разы), Люксембург (у 33 разы).