Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.09.2020

Першага верасня – асаблівае свята!

 Першага верасня – асаблівае свята, якое блізка ўсім: хто вучыўся, хто вучыцца і хто вучыць. У нашай установе адукацыі  сёлета  гэта хвалюючы і радасны  дзень для  7 першакласнікаў , двух новых педагогаў і дружнай невялікай  школьнай сям’і вучняў, настаўнікаў і бацькоў.
Невыпадкова ў Год малой радзімы першы ўрок прайшоў пад назвай ”Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Любоў да сваіх блізкіх, прыгожага і мілага роднага краю, сваёй малой радзімы ў жыцці кожнага чалавека –гэта не простыя словы, а тое, што выклікае заўсёды ў нас пачуццё гордасці за свой край, сваю Радзіму, выхоўвае сапраўднымі грамадзянамі.
Матэрыял урока быў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці .  Занятак прайшоў весела, творча, незвычайна. Пранікнёна і ўзнёсла дзеці і настаўнікі чыталі вершы пра свой родны край, расказвалі пра нашы дзяржаўныя сімвалы, адгадвалі загадкі, знаёміліся з дасягненнямі Смаргоншчыны,  раскрывалі “сакрэты”, якія ім падрыхтавалі настаўнікі пачатковых класаў  і гаспадыня Войстамскай сельскай бібліятэкі Ірына  Івашкевіч .
З пажаданнямі ўсяго найлепшага адзін аднаму, поспехаў,  радасці і здароўя завяршыўся першы ўрок у гэтым навучальным годзе. 

Святлана НАСЯКАЙЛА, настаўніца пачатковых класаў Войстамскай БШ.