Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.11.2020

Новыя дасягненні вучняў ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага»

 Годна гонар школы мастацтваў прадставіла вучаніца эстраднага аддзялення Какаўліна Варвара на фінале адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў «Зоркi Маладзечна». Варя ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, яе настаўнік Аксана Дагоцкая - падзякай за ўклад у развіццё творчага патэнцыялу дзяцей, эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і падрыхтоўку пераможца.
Міжнародны конкурс музычнага творчасці «Зорная дарожка» прынёс ўзорнаму тэатру эстраднай песні «Камплімент» дыплом лаўрэата ΙІ ступені. Кіраўнік калектыву Любоў Малышава ўзнагароджана дыпломам за падрыхтоўку пераможца конкурсу.
Дыпломам лаўрэата І ступені на ІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе «Юлафэст – 2020» (г. Мінск) у намінацыі «эстрадны вакал» узнагароджана Шчэрбачэвіч Надзея. Настаўнік Таццяна Елізарава адзначана падзячным лістом за падтрымку маладога пакалення ў развіцці творчага патэнцыялу і падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу.