Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.01.2021

Калядная феерыя ў Залессі

 “Вечары на хутары ля Залесся” – такую назву атрымала новая праграма супрацоўнікаў і самадзейных артыстаў Залескага Дома культуры, падрыхтаваная для раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці”.
Таленавітыя работнікі ДК Аксана Ліс, Таццяна Нясцюрына, Сяргей Харытон ды іх шматлікія памочнікі ў чарговы раз здзівілі і парадавалі ўсіх, хто завітаў у Залескі Дом культуры гэтым выхадным днём. Гарманічна ўпісаліся ў сцэнар класічных гогалеўскіх вечароў сучасныя матывы, тэмы, пастаноўкі ў выкананні салістаў, артыстаў народнага тэатра “Батлейка” і вакальнага гурта “Заляснянка”.
Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.