Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы і агародніны ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2020 года складае 60,0 тыс. га. За 29 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 2782 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. 
Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя. 
На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
На 01.01.2020 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 33,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы,  22,7 тыс. галоў свіней, 232,7 тыс.галоў птушкі. За 2019 год выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 110,0 млн. рублёў, або 108,5 % да адпаведнага перыяду 2018 года. За 2019 год валавы надой малака склаў 65,5 тыс. тон, або 107,0 % да адпаведнага перыяду 2018 года. Ад кожнай каровы надоена 5718 кг малака. Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 11,7 % у агульнай вытворчасці валавой прадукцыі. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы  на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 688 грамаў. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 13,8 тыс. тон, або 93,0 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.
Збор зерня у вазе пасля даапрацоўкі складае 52,9 тыс.тон, або 135,5 % да 2018 году. Ураджайнасць з 1 га складае 28,5 ц/га, што больш мінулага года на 5,7 ц/га. Масласемя рапсу сабралі звыш 4,1 тыс.тон, або 197,5 % да 2018 году. Ураджайнасць склала 6,1 ц/га. Цукровых буракоў накапалі больш за 79,1 тыс.тон, пры ураджайнасці 522 ц/га.
Назапасілі травяных кармоў на зімне-стойлавы перыяд з разліку на адну умоўную галаву у колькасці 29,0 ц.к.а. (28,8 у 2018 годзе), гэта дазволіць забяспечыть буйную рагатую жывелу сельскагаспадарчых арганізацый кармамі да наступнага ураджаю.