Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць за 12 месяцаў 2023 года
У цэлым па раёне за студзень – снежань 2023 года выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 2169,6 мільёнаў рублёў (далей – млн.руб.), што складае ў аб'ёме вобласці 13,2 адсотка (далей – %) (у студзені – снежні 2022 г. – 16,1 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 101,4 %, у тым ліку: горнадабыўная прамысловасць – 39,3 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 0,0007 %) (далей у дужках – значэнне ўдзельнай вагі); апрацоўчая прамысловасць – 101,4 % (98,4 %) забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 101,1 % (1,1 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 104,2 % (0,4 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (59,0 %), вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы (29,7 %), вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (6,4 %).
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках 12 месяцаў 2023 года прыпадае 8,6 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 8,0 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 83,4 %.
На 1 студзеня 2024 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 152,9 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 84,8 % (на 1 студзеня 2023 г. – 91,8 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 13,4 млн. руб. (8,8 % запасаў раёна) або 92,7 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 134,3 %).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 121,2 млн. руб. (79,2 % запасаў раёна) або 80,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 87,3 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за 12 месяцаў 2023 года склала 1,5 % або 31,5  млн. руб.
Вытворчасць і рэалізацыю інавацыйнай прадукцыі ў раёне ажыццяўляюць: ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання», Філіял №7 «Смаргоньсілікатабетон» ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», КУП «Смаргонскі ліцейна-механічны завод».