Адно акно
Служба «адно акно» Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта размяшчаецца на першым паверсе будынка райвыканкама па адрасе г. Смаргонь, вул. Леніна, 5.
Рэжым работы службы «адно акно»:
панядзелак-серада, пятніца: з 8.00 да 13.00 , з 14.00 да 17.00,
чацвер: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00
субота, нядзеля: выхадныя
Работнікі службы: Рогач Наталля Аляксандраўна, спецыяліст службы "адно акно";
Вікторчык Вольга Сяргееўна, спецыяліст службы "адно акно";
Палонская Наталля Міхайлаўна, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва.
Тэлефоны: 3-76-10, 3-76-11, 3-76-12, 142
Задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца: прыём дакументаў, вядзенне растлумачальнай работы даведачнага характару і папярэдняга кансультавання па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.
У службе «адно акно» грамадзяне атрымліваюць даведкі, рашэнні, іншыя дакументы, якія выдаюцца па заявах грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Узоры заяў і пералік дакументаў, якія грамадзянін павінен падаць, размешчаны на інфармацыйных стэндах, на афіцыйным інтэрнэт-сайце Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, у памяшканні службы «адно акно».