Адукацыя

Адрас: 231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Тэлефон прыемнай/факс: 3 76 80
Адрас электроннай пошты: upravlenie@smorgon-edu.gov.by
Адрас сайта: smorgon.grodno.unibel.by

Начальнік упраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта: 
Шчастная Святлана Анатольеўна, кантактны тэлефон: (8 01592) 3 76 78, графік прыёму: 2-я, 4-я пятніца месяца з 8.00 да 13.00.
Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта: 
Мінкоўская Аксана Мікалаеўна, кантактны тэлефон: 8 (01592) 3 76 79, графік прыёму:
 1-ы, 3-і аўторак: 8.00 - 13.00.

Сістэма адукацыі Смаргонскага раёна прадстаўлена 29 установамі адукацыі. Установы дашкольнай адукацыі наведваюць 1953 выхаванцы (2021 год – 2080), установы агульнай сярэдняй адукацыі – 6174 вучні (2021 год – 6166). Выконваюцца сацыяльныя стандарты ў галіне дашкольнай адукацыі: нарматыў забяспечанасці месцамі дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту на 1 студзеня 2023 г. складае 87,2% (пры нарматыве 85%), ахоп дзяцей 5-гадовага ўзроступадрыхтоўкай да школы – 100%. Асноўныя паказчыкі адукацыйнага працэсу ў раёне застаюцца стабільна высокімі: сярэдні бал паспяховасці за 2021/2022 навучальны год склаў 7,54. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2022 года сведчаць аб мэтанакіраванай рабоце педагагічных калектываў раёна па павышэнню якасці адукацыі. Па 10 вучэбных прадметах, якія здавалі на цэнтралізаваным тэсціраванні, выпускнікамі ўстаноў адукацыі раёна паказаны вынік вышэй абласнога (2021 год – 9). Атрыманы 100-бальны сертыфікат. У 2022/2023 навучальным годзе ўстановамі адукацыі раёна ажыццяўляецца рэалізацыя 28 рэспубліканскіх інавацыйных і эксперыментальных праектаў. Ва ўстановах адукацыі раёна функцыянуе 17 паспартызаваных музеяў, 3 з якіх маюць званне “народны”, 3 музейныя пакоі.