Афіцыйны сайт

Фізкультура і спорт

Сектар спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама

Адрас: 231042, Гродзенская вобласць, г.Смаргонь, вул.Балыша,4
Адрас сайта: http://www.smorgonsit.lepshy.by/
Загадчык сектара: Лобан Аляксандр Рыгоравіч
                                 тэл.: 8 (01592) 4 18 36, факс: 8 (01592) 4 18 40
Галоўны спецыяліст: Плюто Аляксандр Юзэфавіч
                                     тел.: 8 (01592) 4 69 79.

У сваёй дзейнасці сектар кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г. № 125-З «Аб фізічнай культуры і спорце», ад 9 студзеня 2018 г. №92-3 «Аб унясенні дапаўненняў і змен у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».
Дзяржаўная ўстанова «Смаргонскі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы» (ДУ«СЦФАіСР») заснаваны 20 лістапада 2011 г.
Дырэктар цэнтра: Якубцэвіч Жанна Тадэвушаўна
                                  тел.: 8 (01592) 3 92 56
Для развіцця фізічнай культуры і спорту ў раёне маецца дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база, якая ўключае ў сябе 194 спартыўныя збудаванні. Большасць спартыўных збудаванняў ўтрымліваюцца ў належным санітарна-тэхнічным стане, абнаўляецца абсталяванне і інвентар, што з'яўляецца прывабным для заняткаў фізічнай культурай і спортам і дазваляе вырашаць праблемы аказання платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг.
Штогод праводзіцца вялікая колькасць спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод насельніцтва па месцы жыхарства, сярод іх спартакіяды сярод дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва (круглагадовая раённая спартакіяда сярод працоўных калектываў па 15 відах - для 1 і 2 групы удзельнікаў, і па 13 відах для - 3 групы), спартыўныя святы, турыстычныя злёты.
Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ажыццяўляюць тры дзяржаўныя вучэбна-спартыўныя ўстановы:
ДВСУ «Смаргонская спецыялізаваная дзіцяча – юнацкая школа алімпійскага рэзерву» - дырэктар Леўчанка Ганна Антонаўна. У школе культывіруюцца 3 віды спорту: баскетбол, дзюдо, цяжкая атлетыка.
ДВСУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па футболу г. Смаргонь» – дырэктар Курак Валерый Аляксандравіч.
Установа «Смаргонская раённая дзіцяча - юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў» - дырэктар Барташэвіч Алена Уладзіміраўна. У школе культывуецца адзін від спорту - лёгкая атлетыка.
Для правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у раёне маецца:
- 1 стадыён,
- 23 спартыўныя залы,
- 1 стандартны плавальны басейн,
- 1 нестандартны плавальны басейн,
- 6 міні-басейнаў,
- 36 прыстасаваных памяшканняў,
- 9 стралковых ціраў,
- 3 хакейныя скрынкі,
- 4 футбольныя полі,
- 110 пласкасных спартыўных збудаванняў.