Афіцыйны сайт
9 снежня 2020

ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага» запрашае на дабрачынную выставу работ навучэнцаў мастацкага аддзялення «Анёл у тваім сэрцы»

 З года ў год мэта нашай выставы – гэта не толькі імкненне да развіццю творчага патэнцыялу дзяцей, але і неабходнасць прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да суперажывання і падтрымкі тых, каму патрэбна тэрміновая дапамога. Атрыманыя ад выставы грошы будуць пераведзены на дабрачынны рахунак Беларускага дзіцячага фонду.
Выстава пройдзе з 9 снежня па 10 студзеня ў выставачнай зале ДУК «Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей».

Кошт квітка 1,00 руб.