Афіцыйны сайт
2 кастрычніка 2020

Аб загонным паляванні

 З 1 кастрычніка кожнага года, як і ў бягучым годзе, для паляўнічых надыходзіць доўгачаканы сезон загоннага палявання на капытных - гэта лось, дзік, казуля, алень высакародны, алень плямісты, лань і муфлон. Паляванне ажыццяўляецца на жывёл любога полу і ўзросту і працягнецца па 31 снежня.
Дазволена выкарыстанне для здабычы лася, аленя, лані, дарослага дзіка, старэйшых за 2 гады - наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 000 джоулей і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для казулі і маладняка дзіка да 2 гадоў - наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш за 1 500 джоулей і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, забяспечаных карцеччу.
Паляванне загонам і з сабакамі ажыццяўляецца толькі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу - на працягу сутак. Факт выплаты дзяржаўнай пошліны паляўнічыя могуць пацвердзіць не толькі квітанцыяй, але і карт-чэкам ў электронным выглядзе або на папяровым носьбіце.
Паважаныя паляўнічыя, пры правядзенні палявання выконвайце устаноўленыя правілы вядзення палявання і паляўнічай гаспадаркі, правілы бяспекі палявання, адпраўляючыся на паляванне - правярайце наяўнасць усіх неабходных дазваленчых дакументаў.
Просім Вас паведамляць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства

па тэлефоне 8- (01592) - 4 40 74

Загадзя Вам ўдзячныя !!!

Намеснік начальніка Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяніс Чартовіч